Беларуская філія расейскага інфармацыйнага агенцтва «Спутнік» апублікавала рэдакцыйны артыкул (бяз подпісу), прысьвечаны заўтрашнім перамовам у Менску прэм’ер-міністра Расеі Міхаіла Мішусьціна з кіраўніком беларускага ўраду Раманам Галоўчанкам, а таксама з Аляксандрам Лукашэнкам.
Артыкул мае назву «Што будзе абмяркоўвацца на перамовах у Менску ў чацьвер?» Але на самой справе артыкул мае характар не прагнозу, а сьпісу саступак, на якія павінен пайсьці Менск.
Мы выбралі для вас асноўныя цытаты з артыкулу і патлумачылі іх сэнс. Прачытаць можна
тут.