ГЭТА АДКАЗНАСЦЬ ПРЭЗІДЭНТА
⠀
Нагадваю вам за што павінен адказаць прэзідэнт і тыя, хто гэта выконваў.
⠀
Сабрана з розных крыніц і гісторый людзей, якія выйшлі з Акрэсціна і СІЗА у Жодзіна.
⠀
✔️ Выкарыстанне гумовых куль і светлашумавых гранат.
✔️ Збіванне людзей, якія шлі па аднаму дзесяццю людзьмі
✔️ Выкарыстанне вадамётаў.
✔️ Білі. Білі дп страты прытомнасці. Адбівалі ногі. Рукі. Траўмавалі ўнутраныя органы. Траўмавалі хрыбетнік. Разбівалі голавы.
✔️ Ставілі маркерам адзнакі на твары - чорным і зялёным маркерам. Чорны - білі да страты прытомнасці. Зялёны - білі менш.
✔️ У камеры на 4 чалавекі стаялі 40-50 чалавек. Сесці не давалі. Стаялі суткамі. Людзі спрабавалі спаць стоячы. Святло не выключалі.
✔️ Патрабавалі назваць мянушкі. Патрабавалі паролі ад тэлефонаў. Заходзілі ў тэлефоны. Глядзелі асабістыя фота, перапіскі. Смяяліся.
✔️ Не выклікалі хуткую нават тым, у каго ішла кроў і відавочна выяўленыя траўмы.
✔️ Не давалі піць, есці і спаць. Клалі тварам у падлогу і забаранялі ўздымаць і паварочваць галаву. Забаранялі падымаць вочы. За любую спробу - неміласэрна білі.
✔️ Жанчын і мужчын абшуквалі разам, распраналі да гала. Ператрусы дзяўчат і жанчын праводзялі часта мужчыны.
✔️ Катавалі электрашокерам. Катавалі агнём. Патрабавалі прызнаць ўдзел у "майдане", патрабавалі здаць нейкіх саўдзельнікаў.
✔️ Жанчыны казалі што цяжарныя - не слухалі. Не выпускалі. Многім жанчынам з "крытычнымі днямі" не давалі сродкаў гігіены.
✔️ Рукі за спіной вязалі пластыкавымі шнурамі да крыві.
✔️ Ноччу пачыналі біць. Крыкамі будзілі астатніх.
⠀
‼️ 5 смерцяў: Аляксандр Тарайкоўскі, Аляксандр Віхор, Канстанцін Шышмакоў, Генадзь Шутаў, Мікіта Крыўцоў.
⠀
Гэта не нацысцкая Германія, гэта не СССР часоў Сталіна - ГЭТА БЕЛАРУСЬ 2020 ГОДА.
⠀
З днём нараджэння, Саша!