Над будынкам "Савушкін Прадукт" у Оршы — слуп дыму
Дым такі, што відаць з іншага канца горада, паведамляюць чытачы
@nashaniva. У дзяжурнай частцы гарадскога аддзелу МНС Оршы нам пацвердзілі інфармацыю: "Ёсць задымленне, удакладняецца, працуюць ратавальнікі".
Так супала, што "Савушкін Прадукт" учора наведаў Лукашэнка. Аршанцы іранізуюць з гэтага.
Відэа:
@nexta_live