🇨🇵 «Дзіўная і страшная пастаноўка». У МЗС Францыі адрэагавалі на відэа Лукашэнкі з аўтаматам
Дзяржаўны сакратар па справах Эўропы пры Міністэрстве замежных справаў Францыі Клеман Бон заявіў, што Лукашэнка пагражае свайму народу, і заклікаў улады Беларусі ўстрымацца ад рэпрэсій у дачыненьні да пратэстуючых.
«Мы бачылі гэтую дзіўную і страшную пастаноўку з боку Лукашэнкі, які пагражаў свайму народу», – заявіў Бон у эфіры тэлеканала France-2.
Дзяржсакратар нагадаў, што «эўрапейцы на баку народа Беларусі», і падкрэсьліў важнасьць такой падтрымкі дэманстрантам, якія «рызыкуюць здароўем за дэмакратыю і свае правы»