Нерэгістрацыя Цапкалы і адначасовая рэгістрацыя Бабарыкі ня маюць сэнсу. Бо на цяперашні момант Бабарыка больш папулярны. Таму, думаю, былога кіраўніка банка не зарэгіструюць за «памылкі» ў дэклярацыі аб даходах і маёмасьці.
Нерэгістрацыю Цапкалы і Бабарыкі разьвялі па часе, каб не ствараць падставу для пратэсту прыхільнікаў абодвух кандыдатаў, «размазаць» у часе пратэставую актыўнасьць.
Паралельна элегантна дыскрэдытавалі Ганну Канапацкую, Сяргея Чэрачня, Андрэя Дзьмітрыева. Маўляў, вось такія кандыдаты падыходзяць як супернікі Аляксандра Лукашэнкі.