АНОНС!
22.02.2020 (субота), 13:00 - 22:00
Менск, вул. Кастрычніцкая, д. 16 (Культурны хаб «ОК16»)
МОВА Фэст
21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў суботу ў Менску ладзіцца грандыёзны фэст.
Чаму варта наведаць?
Па-першае, звярніце ўвагу на месца правядзення!
Вул. Кастрычніцкая, культурніцкі хаб "ОК 16"! Гэта вулічная прастора пачала ўтварацца ў пачатку 2010-х. Яе фармавала пераважна моладзь, якая сама сфармавалася ўжо ў незалежнай Беларусі. Моладзь, якая мае еўрапейскую ментальнасць.
Шмат гадоў тут адбываліся беларуска-бразільскія фестывалі падчас якіх з'яўлялася шмат графіці. Гэта Месца сучаснага еўрапейскага каларыту.
Гэта культавае месца, якое варта ведаць і рэгулярна наведваць, якім варта натхняцца кожнаму.
Вул. Кастрычніцкую можна параўнаць, напрыклад, з Ужупісам у Вільні (Літва).
Па-другое, вялізны маштаб!
На фэсце будзе шмат музычных гуртоў, адукацыйныя і забаўляльныя пляцоўкі! Квэсты і магчымасць атрымаць падарункі. І ўсё гэта адначасова! Глядзіце ўважліва праграму кожнай пляцоўкі! Знойдзеце цікавае для сябе.
Разам збяруцца 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў! Уяўляеце колькі будзе годных цікавых людзей?!
Паглядзіце якую SMM працу зрабіў, напрыклад, банк Дабрабыт -
https://vk.com/wall-166213918_1350Ролік які можа натхніць і нават крануць!
Па-трэцяе, сама канцэпцыя!
Мы, беларусы, з'яўляемся годнай нацыяй! Маем сваю мову, сваю вялікую даўнюю гісторыю, сваю суверэнную краіну Еўропы, свае спрадвечныя сімвалы.
Беларуская мова - наша родная мова, наша спадчына. На ёй у Вялікім Княстве Літоўскім пісаліся законы, вяліся ўрады і суды, адбываліся соймы і інш. Захавалася шмат дакументаў, кніг, граматаў тых часоў. Беларуская мова была мовай дыпламатычнай на усходзе Еўропы. Яе выкарыстоўвалі нашы князі і нават польскія каралі. З 1991 па 1995 год яна была адзінай дзяржаўнай, іншым мовам месца ўжо не было прадугледжана.
Глядзіце нашу адпаведную сацыяльную ініцыятыву "Дарожная карта беларуса" -
https://t.me/stuzkaby/173 Сайт фэсту: http://movafest.by/
Запрашаем усіх!