«Гродзенская праўда» піша, што дом на Валковіча ў Гродне, знесены ў канцы мінулага года, не мае гістарычнай каштоўнасці. Гэта мой любімы жанр: блытаць мяккае з цёплым. Тое, што да гістарычнага будынка нешта збоку прыбудавалі, што прагнілі перакрыцці, што стаіць занядбаны дзесяць гадоў - нішто з гэтага не пазбаўляе яго гісторыка-культурных вартасцей. Гэтых вартасцей іх пазбаўляюць службы ЖКХ, чыноўнікі, якія стараюцца не надаваць ахоўны статус ніводнай старой пабудове, і коўш экскаватара. Вось пасля іх сапраўды нічога гістарычнага не застаецца.
#знішчэнне #Гродна
http://s13.ru/archives/snos-6