⚡️Алена Бандарэнка, мама Рамана Бандарэнкі, перадала «Нашай Ніве» копію лабараторнага аналізу крыві яе сына. У гэтым дакуменце відаць, што этылавага спірту ў крыві Рамана Бандарэнкі няма — у выніку аналізу стаіць 0.
Каб зняць магчымыя пытанні, яна дала дазвол на публікацыю гэтага дакумента: «Я, Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, афіцыйна дазваляю вам публікаваць вынікі лабараторных даследаванняў, якія я вам даслала».