Сёння ў нашага сябра — Эдуарда Пальчыса — Дзень нараджэння.
Гэты дзень ён сустракае за кратамі. Ёсць некалькі спосабаў, як павіншаваць чалавека, які змагаецца за нашу свабоду.
1) Заваліць Эда лістамі з віншаваннямі і цёплымі словамі падтрымкі.
За сваю пазіцыю і шчырыя перакананні ён ужо больш за месяц у турме. Учора яго павінны былі выпусціць, але працягнулі тэрмін зняволення. Такія вось падарункі.
Але мы мусім паказаць, што вольныя беларусы чакаюць і падтрымліваюць яго.
❗️З 27-га кастрычніка ён знаходзіцца на Акрэсціна. Дасылайце лісты туды:
Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу, 220089, Мінск, 1-ы зав. Акрэсціна, 36А, ІЧУ.
Таксама можаце дасылаць тэлеграмы, яны ідуць хутчэй.
Мы разумеем, што ўсе лісты ў ІЧУ могуць не перадаць, таму фатаграфуйце свае лісты, публікуйце ў сацсетках і адзначайце Эда. Або дасылайце яму ў асабістыя паведамленні — так ён дакладна (нават калі і пазней) пабачыць іх.
Калі будзе з'яўляцца новая інфармацыя пра яго месцазнаходжанне, то адразу будзем паведамляць.
2) Падтрымаць жонку Эдуарда —
Вікторыю Пальчыс.
Вы можаце падтрымаць яе як цёплымі словамі, так і грашыма.
❗️Перавесці іх можна сюды:
4916 9896 4372 6531 Viktoryia Palchys
да 09/23
3) Таксама заходзьце на яго старонкі ў сацсетках:
▪️
http://bit.ly/youtubepalchys▪️
https://t.me/palchys▪️
https://twitter.com/1863xТам якасная аналітыка і цікавыя агляды сучасных падзей. Усе ў захапленні ад Максіма Каца, але гэта вы яшчэ старонкі Эда не бачылі! Праўда, апошнім часам матэрыялаў не з'яўляецца. Па зразумелых прычынах. Але ранейшых пастоў хопіць, каб пераканацца ў тым, што Эд — круты.
Мы верым, што наступны Дзень нараджэння Эдуард будзе адзначаць разам з усімі намі ў вольнай Беларусі!