Помните замечательную бабушку, которая
приветствовала(спасибо подписчикам за это видео, которое потом разошлось по соц.сетям и СМИ) шествие на проспекте Независимости в это воскресенье? Почитайте ее
монолог:
«Беларусы! Я вас вельмі люблю і ганаруся вамі. Я памятаю 1994 год і шэсці БНФ, і ўсё, што адбывалася тут са Змітром Завадскім і Паўлам Шараметам. Я сама збірала подпісы ў падтрымку добрых людзей… Але як жа змянілася Беларусь цяпер у лепшы бок! Якія ўсе салідарныя і прыгожыя. Як адно аднаму дапамагаюць.
Я выйшла на балкон у нядзелю, каб памаліцца за ўсіх вас: было свята, Узвіжанне Святога Крыжа, а я чалавек веруючы. Малілася за тых, хто ідзе наперад і не баіцца. Я крычала богу: «Выратуй нашых прыгожых беларусаў!»
На тым тыдні двух студэнтаў запусціла да сябе, пратрымала крыху ў кватэры, каб яны схаваліся. Таму што па дварах людзі ў чорных касцюмах, свалата, адлаўлівалі гэтую моладзь.
А колькі было збітых пасля выбараў! Ëн пасля раскажа, што гэта ўсё фарбай намалявалі, сінякі гэтыя. Але я як былы доктар ведаю, якія дыягназы медыкі ставілі збітым. І людзі пасля гэтага ўсё роўна не баяцца, выходзяць і ведаюць, дзеля чаго. Вы такія смелыя!
Асабліва хочацца падзякаваць дзяўчатам. Вы ўсе мае, беларусачкі, якія не баяцца. Я вас люблю матчынай любоўю.
А ўлада гэтая, забойцы ўсе, злачынцы, скончацца, вось убачыце. Хутка ім будзе канец. Святыя нам дапамогуць у нашай справе».
Нина Алексеевна, 84 года