Дзмітрыю Кахно — 10 дзён арышту
У якасьці доказу судзьдзя паказаў Кахно здымак з шэсьця ў Instagram.
«Бачна вам?» — перапытаў судзьдзя.
«Так, бачна. Толькі ня бачу колькасьці лайкаў», — адказаў Дзьмітры Кахно.
Кахно распавёў, як яго затрымлівалі 1 верасьня: людзі са зброяй падбеглі да яго ў двары дому, паклалі на дарогу, потым у аўтобусе «як злачынцу, паставілі на калені».
Ён зьвязвае сваё затрыманьне з пратэстам, які ён выказаў два месяцы таму пасьля затрыманьняў каля крамы
Symbal.by, пасьля чаго звольніўся з працы.
Кахно судзілі ў кабінэце судзьдзі, не ў судовай залі. Сакратарка суду сказала, што вольных заляў няма. У кабінэт упусьцілі толькі жонку і маці Кахно, а таксама пяць журналістаў.
Адвакат Антон Гашынскі даводзіць суду, што Дзьмітры Кахно «сацыяльна не небясьпечны«. Адвакат мяркуе, што выходзіўшы на шэсьце, Кахно рэалізаваў сваё канстытуцыйнае права на выказваньне меркаваньняў.
Суд вырашыў, што віна Кахно даказаная