АСНОЎНАЕ НА ГЭТЫ МОМАНТ. Сотні тысяч дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Мінска на дзень нараджэння Аляксандра Лукашэнкі. Здаецца, іх было больш, чым 16 і 23 жніўня.
Сілавікі перакрылі плошчу Незалежнасці і праспект каля ГУМа. Тады дэманстранты занялі ўвесь праспект Пераможцаў і дайшлі да Палаца Незалежнасці. Каля яго агароджы яны пакінулі тысячы плакатаў і падарункаў.
Гэта была самая дзёрзкая дэманстрацыя грамадзянскага непадпарадкавання за тры тыдні пратэстаў.
Самымі папулярнымі крычалкамі сёння былі Сам ты крыса!, Как ашчушчэнія?, Выйдзі палічы! і Мы на дзень ражджэння!
Мінск у трэці тыдзень пратэстаў паказаў гатоўнасць інтэнсіфікаваць іх. Упершыню маніфестанты фактычна акружылі прэтэнцыёзны Палац Незалежнасці, галоўную рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. На гэты раз ён з аўтаматам на барыкаду не выйшаў.
@nashaniva