Мінск. Перад мітынгоўцамі ля Стэлы выступае дыпламат, экс-дырэктар Купалаўскага тэатра Павел Латушка. Ён кажа, што дзяржава мусіць перастаць жыць па паняццях і пачаць жыць па законе. Што трэба пачынаць крымінальныя справы на тых, хто здзяйсняў злачынствы супраць народа. Што ён ганарыцца тым, што ён беларус. Што па-над Беларуссю нарэшце, ўзыйшло сонца, і беларусы прачнуліся гэтай раніцай.