«А ў нас ёсць
перамога!
Не, пакуль не над Лукашэнкам. Але ў
Заслаўі ў гэтым годзе будзе адзін
першы беларускамоўны клас! Яшчэ ўчора дырэктар разводзіў рукамі - маўляў, мала сабралося жадаючых, не хапае месца, парт. А сёння тэлефануе такі ўзрушаны і кажа: "Будзем рабіць!"
Пакуль зараз такі нацыянальны ўздым, я заклікаю яшчэ раз: людзі, вучыце сваіх дзетак па-беларуску, размаўляйце з імі па-беларуску. Гэта адзін з найважнейшых чыннікаў нашай незалежнасці і адзін з важных атрыбутаў любой нацыі. Гэта няпраўда, што дзецям потым цяжка будзе далей. Наадварот, яны яшчэ потым дзякуй скажуць.
Але ў сувязі з гэтай маленькай перамогай маю да ўсіх пытанне -
можа сярод вас ёсць настаўнік/настаўніца, хто хацеў бы працаваць у Заслаўскай гімназіі па-беларуску з малакамплектным класам? Дырэктар не прасіў мяне шукаць кандыдатаў, але ведаю, што ў яго пакуль для нашага класа настаўніка няма. Ён дакладна будзе рады, калі нехта захоча сам да нас прыйсці.
Жыве Беларусь!»