Памятаеце мікрааўтобус з расійскімі нумарамі, пра які напісалі дзяржаўныя СМІ?
BBC адшукала ўладальніка аўтамабіля. Мікрааўтобус належыць кінапрадзюсару з Масквы Вальдэмару Грубаву. "Паўгода ўжо там стаіць, мы там здымалі серыял для канала ТВЦ. Там палаткі, чайнікі і іншыя рэчы, неабходныя для здымачнай групы", -- распавёў ён. Па словах Грубава, ён бы і рады забраць мікрааўтобус, але з-за пандэміі не мог гэтага зрабіць.