Адар’я Гуштын:
«Выйшла сёння з суда па справе
Дамарацкага і падумала:
які дэбіл пасля гэтага пойдзе на дзяржаўную службу?
Калі хтосьці прапусціў, нагадаю, былога намесніка кіраўніка Мінска абвінавачваюць у карупцыі - налічылі 3.5 тысячы долараў. Па спасылцы можна пачытаць, як пракуратура "даказала" віну, цэнзурнымі словамі гэта каментаваць складана. І цяпер пракурор просіць адправіць Дамарацкага ў калонію на 13 год, за 3.5 тысячы долараў (і нават гэта не даказана).
Для параўнання: фігурантам «зямельнай справы» ў Мінску за хабар 7 млн даляраў далі ад 6 да 9,5 гадоў пазбаўлення волі, фігурантаў «справы мытні» за хабар 900 тысяч долараў - ад 5 да 11,5 гадоў, былога намесніка кіраўніка Мінска Ігара Васільева за хабар на 500 тысяч долараў - на 14 гадоў, былога кіраўніка Белкаапсаюза Сяргея Сыцько за 500 тысяч даляраў - да 12 гадоў, былога кіраўніка Беллегпрама Міхаіла Сучкова за за 1 млн еўра - 10 гадоў, былых суддзяў Юрыя Грушэцкага за 60 тысяч даляраў - да 11 гадоў, яго калегу Алену Мельнікаву за 68 тысяч даляраў - да 13 гадоў (праз два гады памерла ў калоніі ад анкалогіі), былога падначалена Дамарацкага Сяргея Барысевіча за 170 тысяч долараў - на 14 год. Цяпер за 3.5 тысячы пракуратура просіць 13 год - няслаба, праўда?
Мяне складана абвінаваціць у сімпатыі да чыноўнікаў, але тут такая справа, калі вінцілі апазіцыянераў, большасць грамадства лічыла, ай ну што яны лезуць на ражон, ну гэта апазіцыя, з імі можна. Калі вінцілі за наркотыкі, многія таксама думалі, ай, ну што з гэтых барыг узяць, ну неўстаноўленае месца, неўстаноўлены час, неўстаноўленыя асобы, але там жа наркотыкі, якія і што, няважна, хай сядзяць. Ну вось цяпер машына закруцілася супраць чыноўнікаў - фундамент рэжыму Лукашэнкі. Наладжаны цэлы механізм узяць бізнэсмэна, патрымаць яго трошкі ў СІЗА, дастаткова 12 гадзін нават, ён пасля здае ўсіх, каго трэба здаць, падпісвае паперы - і гуляй, Вася, а чыноўнік заязджае надоўга ў калонію. Не думайце, што на ягонае месца прыходзіць нехта лепшы, на жаль, гэта не так. Карупцыю нельга перамагчы, калі прыцягваць да адказнасці толькі тых, хто бярэ, і адпускаць тых, хто дае. Дык вось, метады незаконнага следства былі адпрацаваныя яшчэ на апазіцыянерах, сёння па гэтых канонах судзяць чыноўнікаў. Будзьце ўпэўненыя, на гэтым машына не спыніцца, бо апарат вялікі, і яго трэба загружаць працай. Дамарацкаму дадуць 13 год не за карупцыю, а за наіўнасць. Таму што выснова пасля такой справы толькі адна - або не ідзі на дзяржслужбу, або ідзі і бяры папоўнай, мільёнамі, каб пасля хоць нешкада было сядзець.»
https://news.tut.by/society/643051.html