Што глядзець на Новы год?
Хоць за акном зусім не зімовае і не навагодняе надвор’е, 2022-гі імкліва набліжаецца. З якой музыкай мы яго сустрэнем? Якія праграмы будзем глядзець? Сабралі для вас падборку святочнага беларускага кантэнту.
▶️Можна ўключаць ужо цяпер!
Плэйліст з 35 беларускіх песень пра Новы год.
Калядны канцэрт “Святы Вечар”, які @by_culture зладзіла ў касцёле Святога Казіміра ў Вільні.
Навагоднія вершы
Андрэя Скурко на
“Бэйбусе”. А ўвечары —
Маляваныч чытае
“Мама Му, Крумкач і Каляды” Юі Вісландэр!
🔴Што распачнецца бліжэй да ночы?
22.00 Кліпы, віншаванні, яркія мемы і максімум інтэрактыву ў прамым эфіры ад
“Маланкі”.
22.00 Навагодні
“ЧынЧынЧас” ад Белгосютубканала - чыста па ГОСТу.
22.15 Стартуе
святочная праграма на “Белсаце”.
Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі і Міхась Зуй запрашаюць прабавіць вечар разам. У праграме: навагодні мюзікл «Вяртанне дадому», віншаванне ад
Святланы Ціханоўскай (23.45) і сумеснае выкананне гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
🤍🎀🤍
🖼
Уладзімір Цэслер