Цікавую заяву сёння
зрабіў мітрапаліт Іларыён у эфіры тэлеканала "Расія-24". Цікавая яна не столькі зместам, бо змест гэты, магчыма, вядомы і так хрысціянам. А цікавая яна тым, што ў ёй беларускі слухач можа знайсці алюзію да “справы Зэльцэра”.
💬 «Калі чалавек абараняўся, калі на яго напалі, і падчас самаабароны або абароны сваіх блізкіх ён нанёс такія цялесныя пашкоджанні нападнікам, якія прывялі да іх смерці, то гэта не павінна кваліфікавацца як забойства, таму што ў яго не было намераў іх забіваць, і не ён быў нападаючым»,
— сказаў уладыка, адказваючы на просьбу вядучай пракаментаваць апраўдальны прысуд суда жыхару Цвярской вобласці, які нажом забіў траіх людзей, якія ўварваліся да яго ў дом і збілі членаў яго сям'і палкамі.
Калі пераносіць гэтую заяву на беларускія падзеі, то мы таксама можам кваліфікаваць словамі мітрапаліта, што забойства з боку Андрэя Зэльцэра ў яго ўласнай кватэры не было ніякага. Нават калі кдбшнік загінуў ад стрэлу гаспадара.