Патэнцыйныя страты ўкраінцаў праз
пастанову пра ліцэнзаванне імпарту можна ацаніць па аб'ёмах увозу тавараў за 2020 г. Аб'ёмы імпарту з Украіны ніжэй пададзеныя ў
доларах ЗША.
код 170490 (цукрыстая кандытарка) — 15,6 млн
код 180632 (какавапрадукты) — 5,3 млн
код 180690 (шакалад) — 5,9 млн
код 200979 (сокі на аснове яблыкаў) — 4,8 млн
код 2203 (піва) — 19,1 млн
код 441011 (ДСП) — 1,1 млн
код 441113 (ДВП) — 0,7 млн
код 441114 (ДВП) — 3,2 млн
код 441192 (ДВП) — 0,8 млн
код 481420 (шпалеры) — 9,4 млн
код 481810 (туалетная папера) — 3,6 млн
код 481910 (каробкі з паперы і кардону) — 7,2 млн
код 481930 (мяхі і пакеты з паперы і кардону) — 2,3 млн
код 481940 (мяхі і пакеты іншыя) — 7,7 млн
код 690410 (керамічная цэгла) — 3,7 млн
код 690721 (керамічная плітка) — 3,8 млн
код 701010 (ампулы шкляныя) — 3,4 млн
код 732219 (радыятары з чорных металаў) — 9,2 млн
код 843231 (сеялкі, саджалкі) — 2,7 млн
код 843239 (сеялкі, саджалкі іншыя) — 2,7 млн
код 843290 (запчасткі машын АПК) — 11,7 млн
код 845011 (пральныя машыны) — 4,3 млн
код 940130 (мэбля для сядзення) — 2,2 млн
код 940171 (мэбля для сядзення) — 1,4 млн
код 940190 (часткі мэблі) — 0,6 млн
код 940360 (мэбля іншая драўляная) — 7,4 млн
Украінцы ўжо рыхтуюць пакетныя санкцыі да беларускіх экспарцёраў у адказ на
пастанову беларускага Саўміна.