Хартыя'97% піша, што 7 следчых адмовіліся займацца справай палітзняволенага Сяргея Ціханоўскага і напісалі рапарты на звальненне.
Гісторыя — праўда. Толькі не 7, а 4. Па гэтай жа прычыне публічна аб прад'яўленні абвінавачвання Ціханоўскаму заявілі на дзень пазней, чым меліся — бо проста не знаходзілася ахвотных падпісаць абвінавачванне 😐😐😐
Кіраўніцтву ГСУ (гал. следчае ўпраўленне) давялося браць афіцэраў на понт: "Не хочаш? Пішы рапарт". І вось, 4 чалавекі напісалі. Але рапарты ім не задаволілі, бо там крутыя спецыялісты, якімі не раскідваюцца.
Адкуль у Хартыі'97 узялася лічба 7? Проста ў следчай групе 7 чалавек, чулі звон.