МУС сцвярждае, што ў руках у дэманстранта, які загінуў, узарвалася выбуховая прылада, але журналісты з месца падзеі перадаюць, што акурат у гэты час дэманстрантаў тут масіравана абстрэльвалі. Ішла сапраўдная кананада. Журналісты Нашай Нівы назіралі гэты абстрэл як з гатэля Арбіта, так і з боку Кальварыі.