OpenStreetMap diary entries in Belarusianbe _ weeklyOSM 34124.01.2017 - 30.01.2017 Выява тыдня
*
http://s8.hostingkartinok.com/uploads/images/2017/02/dd446c34838eb31e5bffbbdc0c0cfb3b.jpg?resize=720%2C480 Параўнанне таго, як падрабязна была адлюстраваная мясцовасць на мапе OSM у 2007 годзе і сёння ^1^ | © OpenStreetMap CC-BY-SA 2.0 Мапінг
*
У апошнія некалькі дзён была выяўленая (зноўку) падвышаная актыўнасць OSM-пачаткоўцаў, што былі натхнёныя гульнёй Pokémon Go. Аднак, на жаль, да большасці з унесеных імі зменаў дастасуецца тэрмін "вандалізм". Актыўны ўдзельнік нямецкага Штотыднёвіка Міхаэль Райхерт (Michael Reichert) патлумачыў (de) у блогу нямецкай суполкі OSM, як знайсці праўкі пакемон-мапераў і як далей мець з імі справы. Таксама пра праблему паведаміла (en) амерыканскае анлайн-выданне
Mic.com.
*
Карыстальник OSM MikeN ва ўласным блогу даў справаздачу (en) па дзвюх задачах для аматараў чыгунак у межах свайго праекту MapRoulette (аўтаматычна сгенерыраваная мапа памылак/няпэўнасцяў OSM для выпраўлення іх карыстальнікамі). На дадзены момант прыкладна на 35% завершаныя абедзве згаданыя задачы: Скрыжаванні "Шаша-чыгунка" (ЗША) (en) і Тып скрыжаванняў "Шаша-чыгунка" (ЗША) (en), - бо яны добра прапрацаваныя і тэхнічна дасканалыя ў параўнанні з папярэднімі задачамі, такімі як, напрыклад, "Рэкі, што цякуць угару" (en) ці задачы ў Эквадоры, якія да гэтага часу маюць некаторыя тэхнічныя складанасці.
*
Паскаль Нэі (Pascal Neis) анансаваў (en) новыя функцыі па групаванні падазроных чэйнджсэтаў па аўтару і далейшым падсумаванні іх статыстык праз ягоны сэрвіс "Пошук падазроных пакетаў правак OpenStreetMap" (Find Suspicious OpenStreetMap Changesets).
*
Праект Мапы Bing (Bing Maps) паведаміў ва ўласным блогу пра поўнае абнаўленне спадарожнікавых здымкаў (en) для тэрыторыі Бразіліі цалкам - гэта 8,5 мільёнаў квадратных кіламетраў, што фарміруюць агульную плошчу краіны, уключаючы зямлю, унутраныя і тэрытарыяльныя воды.
*
Нямецкая суполка OSM у адпаведным форуме абмяркоўвае (de) (аўтаматычны пераклад (en)), ці патрэбна пазначаць тыя шляхі, што не маюць раздзяляльнай рысы, аднак маюць нанесены стрэлкамі кірунак руху, як дарогі з тэгам lanes=1.5.
*
Мартэйн ван Эксель (Martijn van Exel) спытаўся (en) у адмысловым форуме ліставанняў [OSM-talk] пра меркаванні карыстальнікаў адносна ягонага плагіна OpenStreetCam (прывязаныя да мапы запісы з аўтамабільных рэгістратараў) для картаграфічнай прылады JOSM. Вітаюцца любыя прапановы ці нейкая іншая дапамога (аж да сумеснай распрацоўкі ўключна).
*
Даволі цікавы запіс у OSM-дзённіку карыстальніка nammala распавядае нам пра некаторыя распаўсюджаныя памылкі і невытлумачальныя змены (en), што былі зробленыя ў OpenStreetMap цягам апошняга месяца. Супольнасць
*
Галава кампаніі Stamen Design, што спецыялізуецца на візуалізацыіі картаграфічных дадзеных, Эрык Родэнбэк (Eric Rodenbeck) падвёў рысу пад вынікамі мінулага году (en) і крыху ўзгадаў усе завершаныя за гэты час праекты.
*
Пасля таго, як прадстаўнік Мапаў Bing (Bing Maps) паведаміў пра абнаўленне спадарожнікавых здымкаў (глядзі Штотыднёвік #340), актыўны карыстальнік OSM з Турцыі katpatuka нагадаў (en) ва ўласным твітэры, што не менш важна запоўніць прабелы (месцы, для якіх увогуле няма спадарожнікавых здымкаў Bing) - напрыклад, у Турцыі.
*
Натхнёны сэрвісам прывітання новых карыстальнікаў OSM (вядомым як "Belgium Welcome Tool"), што быў створаны бельгійскай суполкай у асобе ўдзельніка M!dgard, карыстальнік з Італіі sabas88 напісаў з нуля (it) аналагічны італьянскі сэрвіс (it). Ягоны код даступны на GitHub. Што тычыцца падтрымкі розных моў, sabas88 паведаміў камандзе Штотыднёвіка: "На дадзены момант функцыя выбару мовы даступная толькі для 'сніпетаў' - фрагментаў тэксту, што з'яўляюцца шаблонамі паведамлення ці ягонай часткі,[...]
якую вы можаце шматразова і ў адзін клік скарыстаць для дасылкі паведамлення. Інтэрнацыяналізацыя ўсяго праграмнага забеспячэння цалкам займае месца ў маіх планах, аднак гэта тая рэч, якую мне яшчэ патрэбна рабіць і рабіць".
*
25 студзеня 2017 года ўпершыню ў гісторыі OpenStreetMap за адзін дзень было зафіксавана больш за 6000 актыўных мапераў у праекце, пра што і паведаміў (en) у сваім твітэры Паскаль Нэі (Pascal Neis) - аўтар сэрвісу hdyc ("Ваш унёсак у OSM"). OpenStreetMap Foundation
* Чалец "савета дырэктароў" OpenStreetMap Foundation з Расіі Ілля Звераў апублікаваў (en) дэталі, лічбы і прыгожыя графікі датычна апошніх выбараў у кіраўніцва OpenStreetMap Foundation (ад перакладчыка: дарэчы, у гэтым годзе сярод 4 іншых кандыдатаў балатаваўся і чалец OSMF з Беларусі Дарафей Праляскоўскі). Гуманітарны OSM
*
На пачатку студзеня 60 танзанійскіх школьнікаў сустрэліся (en) ў горадзе Багамоя (en) (Танзанія), каб даведацца, як наносіць на мапу OSM аб'екты мясцовасці.
*
Рэбека Фёрт (Rebecca Firth), адзін з мэнеджэраў (en) па каардынацыі ў праекце HOT (Humanitarian OSM Team), узяла ўдзел (en) у Форуме ААН па сусветных дадзеных (en) (UN World Data Forum), што адбыўся ў Паўднёвай Афрыцы. Апынулася, што дасягненне пастаўленых ААН мэтаў устойлівага развіцця (UN Sustainable Development Goals, SDGs) можа адбывацца, у тым ліку, і пры падтрымцы супольнасці HOT, прыкладам чаго можна прывесці праект па барацьбе з малярыяй (en). Удзельнікі канферэнцыі ААН былі моцна ўражаныя зробленай працай і яе вынікамі, дасягнутымі з дампамогай мапаў OSM.
*
Супольная ініцыятыва па гуманітарным картаграфаванні Missing Maps падзякавала (en) сваім 20 тысячам добраахвотнікаў за іхнія намаганні. Каманда Штотыднёвіка таксама скарыстаецца магчымасцю і павіншуе праект з такім поспехам.
*
Сэрвіс Tasking Manager, што дазваляе зарганізаваць сумесную працу валанцёраў у межах праекту HOT (Humanitarian OSM Team), на дадзены момант працуе даволі марудна, бо на тым жа самым серверы размешчаны яшчэ некалькі службаў, адна з якіх рэгулярна спажывае (en) зашмат рэсурсаў. Мапы
*
Адмысловы анлайн-сэрвіс (en) "Мапа грамадзянскай вайны ў Сірыі" (Syrian Civil War Map) выкарыстоўвае ў якасці задняга фону тайлы OSM з нямецкага дублюючага сайта
openstreetmap.de - і тым самым выклікае (en) перагрузку германскага сэрвера, што падтрымліваецца Свэнам Гегусам (Sven Geggus). Цалкам не выключана, што перавага была аддадзена стваральнікамі сэрвісу менавіта нямецкаму стылю мапы таму, што для подпісу арабскіх краін і гарадоў там адначасова выкарыстоўваюцца і лацінскія, і арабскія літары.
*
Кампанія (і ў той жа час адкрытая картаграфічная платформа) Mapzen паведаміла (en) ва ўласным блогу пра значныя змены да лепшага ў графічным аздабленні, якое зараз прапануюць іхнія стылі мапаў на базе OSM, а таксама пра тое, што для працы з SDK і стылямі ад Mapzen з лютага прапануецца апцыянальнае (а з сакавіка - абавязковае!) выкарыстанне адвольных (custom) ключоў API.
*
Адмысловы анлайн-сэрвіс з падзеленай надвое мапай (en), што быў створаны (en) актыўным удзельнікам OSM з Галандыі Мартэйнам ван Экселем (Martijn van Exel), паказвае параўнанне таго, наколькі падрабязна была адлюстраваная мясцовасць на мапе OSM у 2007 годзе і сёння.
*
Анлайн-сэрвіс пошуку маршрутаў па дадзеных OSM, вядомы як OpenRouteService, распавёў (en) пра тое, што там з'явіліся такія функцыіі маршрутызацыі для ровараў, як "Лічбавы паспарт роварнага маршруту" (падрабязны профіль канкрэтнага шляху) і "Узроўні фізічнай спрактыкаванасці раварыста" (мажлівасць абраць пажаданы ўзровень складанасці роварнага маршруту).
*
Джошуа Камю (Joshua Comeau) стварыў (en) цудоўную мапу, якая візуалізуе дзейнасць карыстальнікаў сэрвісу Unsplash - супольнасці фатографаў і звычайных людзей, якія бясплатна размяшчаюць ці выкарыстоўваюць фотаздымкі з высокім вырашэннем пад вольнай ліцэнзіяй СС0 (en). У адмысло[...]