Крутыя беларускамоўныя каналы, пра якія вы яшчэ не ведалі! Далучайцеся! (Частка 1)
@umovymovy — канал кампаніі «Умовы для мовы». Тут распавядаюць пра тое, як беларускамоўнаму чалавеку абараняць свае моўныя правы, запрашаюць на майстэрні па абароне моўных правоў і абмяркоўваюць актуальныя навіны.
@kupinaruzh — гэта адзіны беларускамоўны гік-канал, у якім вы можаце пабачыць навіны пра кіно, трансляцыі з кінапрэмій і Comic-con.
@zhannanovik — канал пра мабільную журналістыку, перафарматаванне сайтавага кантэнту для сацыяльных сетак, карысную інфармацыю пра розныя сервісы, якія дапамагаюць у працы ілюстратараў/дызайнераў/кантэнт-мэнаджараў.
@belaruskazaraz — як жыве звычайная грамадская актывістка-мізантроп, якая працуе з людзьмі, у сучаснай Беларусі. Тут і зараз. Яе думкі, пачуцці і эмоцыі ад людзей, падзей і сітуацый. Шчыра. Без цэнзуры.
@tutejsyja_bel — канал «Тутэйшы Шляхціч», створаны, каб вы маглі бавіць свой час з карысцю, а таксама сачыць за аўтарскімі відэаролікамі.
@humanlibraryby — два разы на тыдзень пра розныя (нечаканыя) бакі стэрэатыпаў, дыскрымінацыі і інклюзіі.
@prauda_vs_mif — cтавяць пад сумненне ўсё, ува што ты верыш.
@wir_by — цікавосткі пра беларускую і сусветную культуру: падкасты, мапа беларускіх легенд, разнастайныя відэа.
@januskevicbooks — афіцыйны канал беларускага выдавецтва Янушкевіч.
@pismennik — нататнік беларускай паэзіі, прозы, лірыкі. Тут цёпла і ўтульна.